Віншаванне Маі Санду з перамогай на выбарах Прэзідэнта Малдовы

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маю Санду з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Малдова.

    "За працяглы перыяд узаемадзеяння Мінску і Кішынёву ўдалося набыць значны вопыт у розных сферах. Спадзяюся, што ён будзе запатрабаваны для далейшага развіцця нашых краін, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь заўсёды была і застаецца адказным партнёрам. Разлічваю, што пры Вашым садзейнічанні нам удасца ўзбагаціць двухбаковыя адносіны новымі стваральнымі ініцыятывамі на карысць беларускага і малдаўскага народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маі Санду добрага здароўя, а яе суайчыннікам - міру, стабільнасці і прагрэсу.