Віншаванне лётчыку-касманаўту Валянціне Церашковай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Валянціну Церашкову з юбілеем.

    "Вы чалавек-легенда, выдатны прадстаўнік гераічнага пакалення савецкіх людзей, якія праклалі дарогу ў космас. Дзякуючы мэтанакіраванасці, волі і цвёрдаму характару Вы прайшлі жорсткі адбор і сталі першай жанчынай-касманаўтам, заваяваўшы сэрцы мільёнаў зямлян, - гаворыцца ў віншаванні. - Пры гэтым Вы заўсёды былі і застаяцеся надзвычай прыгожай жанчынай, перакананым патрыётам, прыкладам для моладзі і вялікім сябрам Беларусі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Валянціне Церашковай доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя і дабрабыту.