Віншаванне лётчыку-касманаўту Святлане Савіцкай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Святлану Савіцкую з юбілеем.
"Вы, стаўшы першай жанчынай, якая выйшла ў адкрыты космас, унеслі неацэнны ўклад у асваенне чалавецтвам прастораў Сусвету, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Вашы высокія асабістыя і неардынарныя прафесійныя якасці дазволілі дасягнуць вяршынь у авіяцыйным спорце, стаць рэкардсменам свету ў касмічнай сферы, рэалізавацца ў навуковай і педагагічнай дзейнасці".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівай удзячнасці заслугоўвае актыўная работа Святланы Савіцкай у Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, накіраваная на ўмацаванне дружбы і добрасуседства паміж нашымі народамі.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Святлане Савіцкай здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях.