Віншаванне лётчыку-касманаўту Валянціне Церашковай з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лётчыка-касманаўта Героя Савецкага Саюза Валянціну Церашкову з юбілеем.

    "Палёт першай у свеце жанчыны-касманаўта стаў адной з найбольш яркіх старонак у гісторыі пакарэння космасу. Сіла духу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт здабылі Вам высокі аўтарытэт, шчырую павагу калег і мільёнаў людзей ва ўсім свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння вы прымаеце актыўны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці сваёй краіны. Мы высока цэнім Вашу шматгранную дзейнасць, якая садзейнічае развіццю і ўмацаванню беларуска-расійскай дружбы і супрацоўніцтва", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.