Віншаванне лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў з 20-годдзем стварэння фонду.

    Лаўрэаты і стыпендыяты фонду - гэта гордасць краіны, гаворыцца ў віншаванні. "Вашы перамогі на алімпіядах і конкурсах, удзел у навукова-практычных канферэнцыях павышаюць прэстыж Беларусі на міжнароднай арэне і служаць арыенцірам для равеснікаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Шчырай удзячнасці заслугоўваюць педагогі, якія дапамагаюць маладым талентам атрымаць неабходныя веды і адтачыць здольнасці".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтэлектуальны патэнцыял, працавітасць і настойлівасць дадуць магчымасць лаўрэатам і стыпендыятам фонду выдатна вучыцца, добрасумленна працаваць і ўносіць прыкметны ўклад у развіццё айчыннай навукі, эканомікі, сацыяльнай сферы.