Віншаванне Ксеніі Галецкай з перамогай на міжнародным музычным конкурсе ў Італіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на міжнародным музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі.

    "Ты праславіла Беларусь, паказала ўсяму свету, што ў нас таленавітая і працавітая моладзь, якая любіць сваю краіну, - гаворыцца ў віншаванні. - Словы ўдзячнасці і павагі хачу перадаць бацькам, педагогам, прадзюсарскаму цэнтру "Спамаш" і ўсім, хто дапамагаў табе пакарыць высокую творчую вяршыню".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Ксенію Галецкую наперадзе чакае яшчэ шмат перамог, яркіх выступленняў і верных паклоннікаў. Кіраўнік дзяржавы пажадаў юнай спявачцы здароўя, натхнення і поспехаў у вучобе і творчасці.