Віншаванне Князю Манака Альберу ІІ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Князя Манака Альбера ІІ з нацыянальным святам.

    "Княства Манака з'яўляецца яркім прыкладам беражлівага стаўлення да сваёй дзяржавы і рэгіёна для пабудовы паспяховай эканамічнай і сацыяльнай мадэлі, развіцця навукі і падтрымкі мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Безумоўна, значны асабісты ўклад у станаўленне Княства дзякуючы свайму дальнабачнаму падыходу ўнёс Ваш бацька, Яго Святлейшая Высокасць Князь Рэнье ІІІ, стагоддзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў гэтым годзе".

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі двухбаковых кантактаў з Манака.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Альберу ІІ добрага здароўя і далейшай плённай дзейнасці.