Віншаванне Князю Манака Альберу II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Князя Манака Альбера II з нацыянальным святам Княства Манака.

    "Спадзяюся на далейшае павышэнне ўзроўню двухбаковых кантактаў у розных галінах, пашырэнне канструктыўнага дыялогу ў мэтах умацавання стабільнасці і бяспекі ў Еўрапейскім рэгіёне", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў Князю Манака пажаданні добрага здароўя і плённай дзейнасці.