Віншаванне кіраўніцтву, работнікам і ветэранам ААТ "АГАТ" з 50-годдзем прадпрыемства

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, работнікаў і ветэранаў ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання" з 50-годдзем з дня стварэння прадпрыемства.

    "Паўстагоддзя паспяховага развіцця і эфектыўнага ўкаранення інавацый дазволілі ААТ "АГАТ" стаць прызнаным лідарам на рынку аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі і зброяй", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за выдатныя заслугі ў распрацоўцы спецыяльнай тэхнікі многія работнікі арганізацыі былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод. "Сёння холдынг рэалізуе поўны цыкл вырабу сучаснай і якаснай прадукцыі ваеннага прызначэння шырокага спектра, а таксама высокатэхналагічных сродкаў камунікацый, якія запатрабаваны і ў грамадзянскіх галінах эканомікі - энергетыцы, транспарце і сувязі. Яна валодае высокай канкурэнтаздольнасцю і карыстаецца стабільным попытам за мяжой", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Кіраўнік дзяржавы перакананы, што багаты вопыт, моцная навуковая, тэхналагічная і вытворчая база ў спалучэнні з высокай кваліфікацыяй калектыву дадуць магчымасць прадпрыемству і ў далейшым уносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Беларусі, развіццё эканомікі краіны.