Віншаванне Кіраўніку Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэль Фатаху аль-Бурхану Абдэль Рахману аль-Бурхану
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Кіраўніка Пераходнага Суверэннага савета Судана Абдэль Фатаха аль-Бурхана Абдэль Рахмана аль-Бурхана і ўвесь суданскі народ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"Паміж нашымі краінамі склаліся адносіны ўзаемнай павагі і даверу, якія з'яўляюцца трывалым фундаментам для далейшага пашырэння кантактаў ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў шчырае імкненне Мінска да актыўнага развіцця палітычнага дыялогу з Хартумам, а таксама да супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдэль Фатаху аль-Бурхану Абдэль Рахману аль-Бурхану моцнага здароўя і поспехаў, а суданцам - міру і дабрабыту.