Віншаванне кіраўніку апарату Нацыянальнай акадэміі навук акадэміку Пятру Віцязю

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем кіраўніка апарату Нацыянальнай акадэміі навук акадэміка Пятра Віцязя.

    "Ваша жыццё з'яўляецца яркім прыкладам самаадданага служэння навуцы і няспыннага даследчага пошуку", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў многім дзякуючы аўтарытэту, прафесіяналізму і арганізатарскаму таленту Пятра Віцязя поспехі айчыннай школы парашковай металургіі і стварэння новых матэрыялаў заваявалі міжнароднае прызнанне. "Сёння Вы прымаеце актыўны ўдзел у рэалізацыі шэрага перспектыўных сумесных праектаў з вучонымі з Расіі і іншых краін. Высокай ацэнкі заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, якая садзейнічае прыцягненню моладзі ў беларускую навуку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт перакананы, што Пётр Віцязь і ў далейшым будзе выступаць ініцыятарам новых значных распрацовак і плённа працаваць у імя Айчыны.