Віншаванне кінематаграфістам з 90-годдзем беларускага кіно
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кінематаграфістаў краіны з 90-гадовым юбілеем беларускага кіно.
"Кіналетапіс жыцця Радзімы - гэта наш культурны здабытак, які неабходна захоўваць і прымнажаць. Таму дзяржава робіць і будзе рабіць усё магчымае для развіцця беларускага кінематографа на аснове творчага спалучэння нацыянальных традыцый і сусветнага вопыту з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій фільмавытворчасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў адказ краіна чакае ад кінематаграфістаў яркіх, захапляючых карцін аб гісторыі і сённяшнім дні Беларусі, аб лёсах і духоўных пошуках сучаснікаў - стужак, якія будуць заваёўваць сэрцы гледачоў.