Віншаванне Керсці Кальюлайд з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Керсці Кальюлайд з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі.

    "Упэўнены, што развіццё добрасуседскіх беларуска-эстонскіх адносін, якія грунтуюцца на прынцыпах партнёрства і ўзаемапавагі, адпавядае інтарэсам абедзвюх краін", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею, што дзейнасць Керсці Кальюлайд будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню двухбаковага дыялогу і пашырэнню плённага супрацоўніцтва Беларусі і Эстоніі.