Віншаванне Каталікосу ўсіх армян Вярхоўнаму Патрыярху Гарэгіну Другому

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння.

    "У Беларусі высока цэняць Ваша няспыннае служэнне, нацэленае на духоўнае адраджэнне грамадства, сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей дабра, міласэрнасці і справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што Ваша актыўная падзвіжніцкая дзейнасць будзе і надалей садзейнічаць умацаванню атмасферы даверу і дружбы паміж беларускім і армянскім народамі.