Віншаванне Каталікосу ўсіх армян Вярхоўнаму Патрыярху Гарэгіну Другому

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння.

    «Сваім самаадданым духоўным і асветніцкім служэннем Вы аказваеце значны ўплыў на сучаснае грамадства, пабуджаючы людзей звярнуцца да вечных хрысціянскіх ісцін і вечных маральных каштоўнасцей», - гаворыцца ў віншаванні.