Віншаванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну з Нацыянальным днём

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна і ўсіх тайландцаў з Нацыянальным днём.

    "Ваша краіна прадаўжае паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё, пераадольваючы негатыўныя наступствы пандэміі. Бангкок упэўнена ідзе незалежным знешнепалітычным курсам, пацвярджаючы свой статус аднаго з лідараў Паўднёва-Усходняй Азіі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Пашырэнне заснаванага на прынцыпах дружбы і павагі беларуска-тайландскага дыялогу, нарошчванне шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва поўнасцю адпавядаюць інтарэсам народаў дзвюх краін, упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Каралю Тайланда моцнага здароўя і далейшых поспехаў, а жыхарам гэтай краіны - міру і дабрабыту.