Віншаванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну Бадзінтхаратхеппхаяварангкуну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхеппхаяварангкуна і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    "Упэўнены, што развіццё адносін Мінска і Бангкока павінна працягвацца з большай накіраванасцю на канкрэтныя праекты ў галінах узаемнага інтарэсу, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У сувязі з гэтым пацвярджаю зацікаўленасць да далейшага пашырэння двухбаковага дыялогу ў час абмену візітамі на вышэйшым узроўні або асабістых сустрэч на міжнародных пляцоўках".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Тайланда моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт, а жыхарам краіны - прагрэсу і дабрабыту.