Віншаванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну Бадзінтхаратхеппхаяварангкуну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна Бадзінтхаратхеппхаяварангкуна і ўвесь тайскі народ з Нацыянальным днём.
"Карыстаюся гэтай святочнай падставай, каб выказаць упэўненасць, што Ваша краіна прадоўжыць дынамічнае і ўстойлівае развіццё ў якасці аднаго з лідараў Паўднёва-Усходняй Азіі, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Спадзяюся на захаванне традыцыйна дружалюбных адносін паміж Мінскам і Бангкокам".
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі ўдасца дасягнуць значных вынікаў па ўсіх напрамках двухбаковага супрацоўніцтва.