Віншаванне Каралю Швецыі Карлу XVI Густаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём Швецыі.
"Упэўнены, што палітычны дыялог на вышэйшым узроўні, які мы аднавілі ў мінулым годзе, будзе садзейнічаць міру і стабільнасці ў нашай агульнай Еўропе", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы вітаў сумесныя намаганні абедзвюх краін па пашырэнні супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, энергетыкі, аховы навакольнага асяроддзя, транспарту.