Віншаванне Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца, Намесніка Прэм'ер-міністра, Міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ Каралеўства з Нацыянальным святам.

    "Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам дзяржава паспяхова рухаецца па напрамку будаўніцтва дыверсіфікаванай эканомікі і ўмацавання лідарскіх пазіцый у рэгіёне і свеце, - гаворыцца ў віншаванні Каралю Саудаўскай Аравіі. - Запэўніваю Вас у гатоўнасці Мінска да пашырэння шматпланавага ўзаемадзеяння з Эр-Рыядам. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам вызначыць перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковых адносін і супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках".

    У віншавальным пасланні ў адрас Наследнага прынца Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што Саудаўская Аравія з'яўляецца паспяховай, моцнай і самадастатковай краінай, якая не паддаецца націску звонку, а саудаўскі народ ганарыцца незалежнай і самастойнай унутранай і знешняй палітыкай свайго кіраўніцтва.

    Аляксандр Лукашэнка абазначыў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні двухбаковых кантактаў на ўсіх узроўнях і нарошчванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, сельскай гаспадаркі, адукацыі, інвестыцый і гуманітарнай дзейнасці. "Спадзяюся, што вытворчы і прамысловы патэнцыял Беларусі будзе карысным для Каралеўства ў рамках рэалізацыі ініцыяванай вамі праграмы развіцця краіны "Бачанне 2030", - адзначыў беларускі лідар.