Віншаванне Каралю Марока Махамеду VI
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Марока Махамеда VI і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Трона.
"Спалучэнне шматвяковай гісторыі і багатай культурнай спадчыны дае магчымасць Марока паспяхова ісці па шляху ўстойлівага развіцця. Вашы палітычная воля, рашучасць і велізарны вопыт дзяржаўнага дзеяча садзейнічаюць сацыяльна-эканамічнаму прагрэсу краіны і павышэнню ўзроўню дабрабыту яе жыхароў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ў актывізацыі супрацоўніцтва з Рабатам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ў галінах адукацыі, культуры, навукі і тэхналогій.