Віншаванне Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамоні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамоні і народ гэтай краіны з 70-годдзем незалежнасці каралеўства.

    "На працягу апошніх гадоў ваша самабытная краіна дасягнула значнага прагрэсу ў развіцці чалавечага патэнцыялу, сацыяльным пераўтварэнні, мадэрнізацыі ўсіх сфер жыцця. Беларусь зацікаўлена ў наданні больш дынамічнага і практычнага характару ўзаемадзеянню з Камбоджай, асабліва ў галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, электратранспарту, нафтаперапрацоўкі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумесна Беларусь і Камбоджа змогуць знайсці кропкі росту двухбаковага супрацоўніцтва ў інтарэсах грамадзян абедзвюх краін.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Камбоджы шчасця і моцнага здароўя, а народу каралеўства - міру і працвітання.