Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу  II з Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў умацаванне міжнароднага аўтарытэту Іарданіі, у тым ліку дзякуючы асабістай ролі яе кіраўніка ў справе ўрэгулявання сітуацыі на Блізкім Усходзе.

    "Упэўнены, заснаваныя на прынцыпах узаемнай павагі адносіны нашых краін маюць значныя перспектывы для далейшай актывізацыі па ўсіх напрамках. Пацвярджаю гатоўнасць да паспяховай рэалізацыі існуючага патэнцыялу і паглыблення супрацоўніцтва на карысць дружалюбных народаў Беларусі і Іарданіі", - гаворыцца ў віншаванні.