Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з Днём Незалежнасці гэтай краіны.
"Рэспубліка Беларусь разглядае Іарданію ў якасці апоры стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і падтрымлівае намаганні Вашай Вялікасці па забеспячэнні бяспекі ў каралеўстве і суседніх краінах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў зацікаўленасць у развіцці ўсебаковых адносін з Іарданіяй, заснаваных на ўзаемнай дружбе і даверы, а таксама выказаў упэўненасць у паспяховай рэалізацыі патэнцыялу ўзаемадзеяння ў розных галінах.