Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы ў віншавальным пасланні пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў больш эфектыўным выкарыстанні патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах гандлю, культуры і турызму.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Абдале II моцнага здароўя і поспехаў, а народу Іарданіі - міру і дабрабыту.