Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Беларусь высока ацэньвае намаганні Іарданіі па падтрыманні міру і стабільнасці ў рэгіёне Блізкага Усходу і вітае ініцыятывы Караля Абдалы II па захаванні бяспекі ў краіне і суседніх дзяржавах, падкрэсліў беларускі лідар.

    "Мы нацэлены на паглыбленне дружалюбных, узаемапаважлівых адносін з вашай краінай і развіццё ўсебаковага беларуска-іарданскага супрацоўніцтва, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Перакананы, з улікам значнага патэнцыялу далейшай інтэнсіфікацыі сувязей у сферах агульнай цікавасці мы зможам адкрыць новую старонку ў адносінах Мінска і Амана".

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў Каралю Іарданіі моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць каралеўства, а народу Іарданіі - працвітання і дабрабыту.