Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале ІІ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу ІІ з Днём Незалежнасці.
"Рэспубліка Беларусь імкнецца да развіцця ўсебаковых адносін з вашай дружалюбнай краінай, якая карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на міжнароднай арэне. Упэўнены, што пашырэнне дыялогу на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў і значная геаграфічная аддаленасць паміж Мінскам і Аманам не стане перашкодай для пошуку шляхоў актывізацыі супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Іарданіі і яго блізкім моцнага здароўя і даўгалецця, а народу краіны - міру і дабрабыту.