Віншаванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Бахрэйна шэйха Хамада бен Ісу аль-Халіфу і Наследнага Прынца, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны Каралеўства Бахрэйн Сальмана бен Хамада аль-Халіфу, а таксама народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    "За 50 гадоў свайго існавання Бахрэйн дзякуючы мудраму выкарыстанню інтэлектуальнага капіталу змог дасягнуць значных вынікаў у розных галінах і замацаваў пазіцыі як дзяржава, заснаваная на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і роўных магчымасцей для грамадзян, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Прыемна адзначыць паспяховы рух Каралеўства ў напрамку пабудовы дыверсіфікаванай і навукаёмістай эканомікі ў кантэксце рэалізацыі Праграмы эканамічнага развіцця - 2030".

    Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь надае важнае значэнне пашырэнню двухбаковых адносін з Бахрэйнам і прыкладае намаганні для іх актывізацыі.