Віншаванне Каралю Бахрэйна шэйху Хамаду бен Ісу аль-Халіфе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Бахрэйна шэйха Хамада бен Ісу аль-Халіфу і Наследнага прынца, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Сіламі абароны, Прэм'ер-міністра краіны Сальмана бен Хамада аль-Халіфу з Нацыянальным днём.
"Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста сардэчна віншую Вас і народ Каралеўства Бахрэйн з Нацыянальным днём. Пацвярджаю гатоўнасць садзейнічаць усебаковаму развіццю беларуска-бахрэйнскіх адносін, пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць народаў нашых краін", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы ў віншаванні Каралю Бахрэйна.