Віншаванне Каралю Тайланда Пуміпону Адульядэту

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта і народ Тайланда з нацыянальным святам – Днём нараджэння Караля.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Тайланда будзе і ў далейшым паспяхова пашырацца дзеля працвітання і дабрабыту двух народаў.