Віншаванне Каралю Саудаўскай Аравіі Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца Каралеўства Саудаўская Аравія Мухамеда бен Наефа бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым умацаванні дружалюбных беларуска-саудаўскіх адносін.

    "Запэўніваю Вас у гатоўнасці зрабіць усё магчымае, каб у поўнай меры рэалізаваць істотны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.