Віншаванне Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамані з Днём Незалежнасці

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае паспяховае развіццё двухбаковых адносін, заснаваных на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення, на карысць дзвюх краін і народаў.