Віншаванне Каралю Камбоджы Нарадому Сіхамані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Камбоджы Нарадома Сіхамані і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўсебаковых кантактаў з Камбоджай. "Упэўнены, што актывізацыя супрацоўніцтва будзе садзейнічаць умацаванню адносін і працвітанню нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.