Віншаванне Каралю Іспаніі Філіпу VI

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з нацыянальным святам – Днём Іспанскай нацыі.

    У віншаванні гаворыцца, што Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні трывалага двухбаковага супрацоўніцтва з Іспаніяй ва ўсіх сферах, у тым ліку эканамічнай.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што развіццё дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі народамі будзе садзейнічаць умацаванню стабільнасці на еўрапейскім кантыненце.