Віншаванне Каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у актывізацыі гандлёва-эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іарданіяй, а таксама ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. "Упэўнены ў тым, што беларуска-іарданскія адносіны маюць вялікі патэнцыял для развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.