Віншаванне Каралю Бельгіі Філіпу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Бельгіі Філіпа з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-бельгійскіх дыпламатычных адносін.

    "За чвэрць стагоддзя паміж дзвюма краінамі наладжаны плённыя сувязі ў галінах эканомікі, навукі, адукацыі, культуры, спорту", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць бельгійскім сем'ям, якія кожны год прымаюць на аздараўленне дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дружалюбныя беларуска-бельгійскія адносіны будуць і ў далейшым пашырацца ў інтарэсах народаў дзвюх краін.

    У сваю чаргу Кароль Бельгіі Філіп у віншаванні Прэзідэнту Беларусі адзначыў, што за мінулы перыяд абедзве дзяржавы паступальна развівалі супрацоўніцтва ў розных сферах, чым садзейнічалі паглыбленню ўзаемнага разумення.