Віншаванне Каралеве Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавеце II

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Каралеву Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізавету II з нацыянальным святам - Днём нараджэння Каралевы.

    "У гэты святочны дзень аддаю даніну павагі Вашаму шматгадоваму служэнню інтарэсам брытанскага народа. Ваш жыццёвы шлях з'яўляецца ўзорам патрыятызму, адказнасці і мудрасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Лізавеце II моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў акружэнні родных і блізкіх, а жыхарам Злучанага Каралеўства - грамадзянскай згоды, салідарнасці, міру і дабрабыту.