Віншаванне Капітатам-рэгентам Рэспублікі Сан-Марына Марка Нікаліні і Джанкарла Вентурыні

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Капітатаў-рэгентаў Сан-Марына Нікаліні і Джанкарла Вентурыні з нацыянальным святам - Днём святога Марына і гадавінай заснавання рэспублікі.

    "Сан-Марына як найстарэйшая краіна Еўропы добра разумее важнасць і складанасць захавання сваёй дзяржавы, адстойвання яе інтарэсаў, процідзеяння знешняму націску, - адзначаецца ў віншаванні. - Упэўнены, нашым народам ёсць чым падзяліцца адзін з адным не толькі ў плане абароны самабытнасці і незалежнасці, але і ў рамках рэалізацыі сумесных эканамічных і гуманітарных праектаў".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Капітанам-рэгентам моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, а грамадзянам Сан-Марына - міру і далейшага прагрэсу.