Віншаванне Капітанам-рэгентам Рэспублікі Сан-Марына Алесандра Манчыні і Грацыя Дзаферані

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Алесандра Манчыні і Грацыя Дзаферані, а таксама народ гэтай краіны з Днём святога Марына і гадавінай заснавання рэспублікі.

    "Упэўнены ў неабходнасці пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, якое мае істотны патэнцыял у розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы лічыць, што сумесная работа па падрыхтоўцы базавых пагадненняў у эканамічнай сферы стала б важным крокам у стварэнні трывалага фундаменту для будаўніцтва плённых двухбаковых сувязей.