Віншаванне калектыву ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" з 20-годдзем з дня заснавання тэлеканала.
"За гэтыя гады СТБ заслужыла давер гледачоў не толькі сталічнага рэгіёна, але і ўсёй краіны. Запатрабаванасць і папулярнасць з'яўляюцца заканамерным вынікам зладжанай каманднай работы прафесіяналаў высокага ўзроўню, якія ведаюць і любяць сваю справу, сумленна і дастойна выконваюць журналісцкі абавязак", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што і ў далейшым "Сталічнае тэлебачанне" будзе развівацца, укараняць самыя сучасныя тэхналогіі, не страціць злабадзённасці і вастрыні, захавае арыгінальнасць і эксклюзіўнасць.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, творчага натхнення, цікавых праектаў і пакарэння новых прафесійных вяршынь.