Віншаванне калектыву Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава са 105-годдзем ВНУ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава са 105-годдзем ВНУ.
"Ваша ВНУ – адна са старэйшых у краіне – сёння па праву лічыцца буйнейшым рэгіянальным навукова-асветніцкім і культурным цэнтрам. Тут падрыхтаваны больш за 65 тыс. спецыялістаў, сярод якіх вядомыя педагогі, вучоныя, мастакі і спартсмены", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе падтрымліваць і ўзбагачаць традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі, рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў, якія маюць фундаментальныя веды і неабходныя практычныя навыкі.