Віншаванне калектыву Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта з 50-годдзем з дня заснавання ВНУ.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ўніверсітэт уносіць значны ўклад у падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў, запатрабаваных айчыннай эканомікай. За паўстагоддзя з яго сцен выпушчана больш за 36 тыс. спецыялістаў, якія паспяхова працуюць на прадпрыемствах рэспублікі, у органах дзяржаўнага кіравання.
"Дасягненні калектыву і выпускнікоў універсітэта вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Распрацоўкі вучоных вашай ВНУ паспяхова ўкараняюцца ў вытворчасць, а ўдзел у аднаўленні тэхналогіі вырабу слуцкіх паясоў паслужыў захаванню і прымнажэнню нацыянальных традыцый", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе плённа працаваць у імя развіцця адукацыі і навуковага патэнцыялу краіны.