Віншаванне калектыву шпіталя інвалідаў вайны з 75-годдзем з дня заснавання арганізацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М.Машэрава" з 75-годдзем з дня заснавання арганізацыі.
"Тры чвэрці стагоддзя ваша клініка з'яўляецца эталонам якасці аказання спецыялізаванай дапамогі ветэранам войнаў. Сёння шпіталь уяўляе сабой шматпрофільную лячэбна-дыягнастычную ўстанову. Тут адкрыты рэспубліканскі геранталагічны цэнтр, у якім нашым ветэранам дапамагаюць захаваць жыццёвую і духоўную сілу, зрабіць іх даўгалецце па-сапраўднаму актыўным і творчым", - гаворыцца ў віншаванні.
"Няпростая эпідэмічная сітуацыя 2020 года яшчэ раз пацвердзіла, што для вашага прафесіяналізму і мужнасці не існуе межаў. Ва ўмовах пандэміі каранавіруснай інфекцыі сваёй добрасумленнай працай вы прадэманстравалі высокі гуманізм і гатоўнасць да самаахвяравання", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву шпіталя новых поспехаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
