Віншаванне калектыву РУП "БЕЛФАРМАЦЫЯ" са 100-годдзем з дня заснавання

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БЕЛФАРМАЦЫЯ" са 100-годдзем з дня заснавання.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што векавы юбілей беларускай аптэчнай службы - гэта шлях высакароднага служэння людзям, гісторыя штодзённай працы ў мірны час і подзвігаў у імя выратавання жыццяў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    "Вы прадаўжаеце справу многіх пакаленняў спецыялістаў, дзякуючы якім "БЕЛФАРМАЦЫЯ" стала вядучай арганізацыяй краіны, што забяспечвае насельніцтва якаснымі, эфектыўнымі і бяспечнымі лекавымі сродкамі, выконваючы важныя сацыяльныя функцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што адказнае стаўленне супрацоўнікаў прадпрыемства да справы, іх велізарная працавітасць і імкненне да самых прагрэсіўных ведаў і ў далейшым будуць служыць на карысць Беларусі і яе народа.

    Прэзідэнт пажадаў калектыву "БЕЛФАРМАЦЫІ" моцнага здароўя, шчасця і новых прафесійных здзяйсненняў.