Віншаванне калектыву рэдакцыі "Сельской газеты" ("Белорусской нивы")

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем з дня выхаду першага нумара "Сельской газеты" ("Белорусской нивы") калектыў рэдакцыі гэтай газеты.

    "На працягу многіх гадоў ваша выданне знаёміць чытачоў з перадавым вопытам і перспектыўнымі напрацоўкамі ў сферы сельгасвытворчасці, вядзе зацікаўлены дыялог аб адраджэнні беларускай вёскі, - гаворыцца ў віншаванні. - На старонках газеты сумленна і аб'ектыўна, са шчырай павагай да хлебароба паказана гісторыя станаўлення айчыннага аграпрамысловага комплексу і яго сённяшнія дасягненні".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што калектыў рэдакцыі газеты і ў далейшым будзе расказваць аб жыцці розных рэгіёнаў нашай краіны, актыўна адстойваць інтарэсы людзей, якія працуюць на зямлі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі і аўтарскаму актыву газеты творчага натхнення, цікавых публікацый, пашырэння чытацкай аўдыторыі і новых поспехаў на карысць роднай Беларусі.