Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Культура"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Культура" рэдакцыйна-выдавецкай установы "Культура і мастацтва" з 25-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара газеты.

    "Сімвалічна, што свой юбілей выданне адзначае ў Год культуры. На працягу чвэрці стагоддзя яно адлюстроўвае значныя падзеі ў духоўным жыцці краіны, служыць надзейным памочнікам і дарадчыкам у рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі, - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што калектыў рэдакцыі і ў далейшым будзе плённа працаваць на карысць Айчыны.