Віншаванне калектыву рэдакцыі газеты "Сельская газета"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты "Сельская газета" са 100-годдзем з дня выхаду першага нумара.

    "На працягу цэлага стагоддзя ваша выданне вядзе летапіс беларускай вёскі, адстойвае інтарэсы сельскіх працаўнікоў. Глыбокая павага да іх работы - нязменнае крэда журналістаў "сялянкі", дзякуючы якому вы заслужылі адданасць чытачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - У падшыўках выдання розных гадоў - яркія ілюстрацыі гістарычных этапаў узыходжання айчыннага аграпрамысловага комплексу ад сахі і касы да высокатэхналагічнай экспартна арыентаванай вытворчасці і лідарскіх пазіцый на сусветным рынку прадуктаў харчавання".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым выданне будзе трыбунай для чалавека, які моцна стаіць на зямлі, прадаўжае ўносіць уклад у рэалізацыю дзяржаўных праграм па эфектыўным развіцці сельскай гаспадаркі і забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву і ветэранам газеты моцнага здароўя і новых журналісцкіх поспехаў у імя працвітання незалежнай Беларусі.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі
    • 3
    • 10:52
    НАВАГОДНІ ЗВАРОТ