Віншаванне калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 60-годдзем Беларускага тэлебачання.
"Радасна, што галоўнымі героямі тэлеэфіру ўсе гэтыя гады былі і застаюцца людзі, чыя штодзённая праца забяспечвае сацыяльна-палітычную стабільнасць і эканамічнае развіццё, узбагачае айчынную культуру, умацоўвае нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
60-годдзе - гэта сур'ёзны рубеж, пераступаючы які неабходна не толькі прааналізаваць тое, што зроблена, але і задаць напрамак работы на будучыню, адзначыў Прэзідэнт. "Мільёны гледачоў глядзяць на свет вачамі журналістаў і карэспандэнтаў, таму чакаюць ад вас кампетэнтнасці, глыбокіх ведаў і, вядома, сталасці ў прафесійных ацэнках падзей, якія адбываюцца", - сказана ў віншаванні.