Віншаванне калектыву Нацыянальнага мастацкага музея з 75-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 75-годдзем гэтай установы.
"Ваш музей з'яўляецца своеасаблівай скарбніцай нацыянальнай спадчыны беларускага народа. Некалькі пакаленняў супрацоўнікаў збіралі ўнікальныя калекцыі, якія сталі неад'емнай часткай сусветнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння музей ператварыўся ў сапраўдны навукова-асветніцкі цэнтр, вядомы далёка за межамі краіны.
"Дзякуючы вашай добрасумленнай працы яго каштоўныя здабыткі пастаянна павялічваюцца, каб, абапіраючыся на вопыт папярэднікаў, наша культура магла плённа развівацца, а Беларусь у галіне сусветнага мастацтва набывала ўсё большую вядомасць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.