Віншаванне калектыву Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне калектыву Нацыянальнага гістарычнага музея з 60-годдзем заснавання ўстановы.

    "На ваш калектыў ускладзена высакародная місія па захаванні культурнай спадчыны Беларусі. Дзякуючы плённай працы некалькіх пакаленняў работнікаў у музеі сабрана шмат артэфактаў, якія прадстаўляюць беларускую нацыю як неад'емную частку сусветнай супольнасці, адлюстроўваюць этапы развіцця краіны, мастацкі здабытак нашага народа, яго звычаі і традыцыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокай ацэнкі заслугоўвае дзейнасць музея як сацыяльна-культурнага інстытута, накіраваная на выхаванне патрыятызму, вывучэнне і папулярызацыю гістарычнага мінулага Беларусі, у тым ліку і за яе межамі.